Показаны сообщения с ярлыком асобы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком асобы. Показать все сообщения
среда, 16 августа 2023 г.
НЕПРЫЗНАНЫ ЛІТАРАТАР З-ПАД КРЭВА І ЯГО ПАСПЯХОВЫ НАШЧАДАК
пятница, 14 апреля 2023 г.
ПРА МАЛАВЯДОМЫ ПЕЙЗАЖ З КРЭЎСКІМ ЗАМКАМ І ЯГО ІМАВЕРНАГА АЎТАРА
![]() |
| Руіны замка ў Крэве. Малюнак з кнігі “Noworocznik Litewski na Rok 1831” |
Вывучаючы кнігу мастацтвазнаўцы Леаніда Дробава “Жывапіс Беларусі ХІХ – пачатку ХХ ст.”, натрапіў на інфармацыю, што адна з прац мастака Вінцэнта (Вікенція) Дмахоўскага мае назву “Замак у Крэве”. Пазней знайшлося пацвярджэнне гэтага і ў іншых крыніцах. Аднак мае спробы адшукаць дзе-небудзь тую выяву доўгі час поспеху не мелі. Калі ж я нарэшце быццам бы натрапіў на яе след, то мая знаходка мяне толькі збянтэжыла.
пятница, 4 ноября 2022 г.
З ВЯСКОВЫХ НАСТАЎНІКАЎ – У ВУЧОНЫЯ-ВЫНАХОДНІКІ
![]() |
| Будынак Крэўскай школы. 1950-ыя гады |
Міхаіл Аляксандравіч Мяльгуй нарадзіўся 11 лістапада 1933 г. ў вёсцы Дуброва, што на Маладзечаншчыне. У 1951 годзе закончыў сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Адвучыўшыся, атрымаў дыплом з адзнакай і быў накіраваны ў Крэўскую сярэднюю школу ў якасці настаўніка фізікі.
понедельник, 1 ноября 2021 г.
МЕСЦА, ВАРТАЕ ЎШАНАВАННЯ
| Капліца (абведзена чырвоным) на нямецкай схеме баявых пазіцый часоў І сусветнай вайны |
У 1906 годзе, праз чатыры дзесяцігоддзі пасля закрыцця царскімі ўладамі крэўскага касцёла, мясцовыя католікі дамагаюцца аднаўлення былой парафіі. Пра вяртанне вернікам будынка іх колішняга храма не магло быць і гаворкі, бо яго тады займала праваслаўная Свята-Троіцкая царква. Для вядзення набажэнстваў ім прапануюць адзін з двух складоў гэтак званага “запаснога хлебнага магазіна”.
понедельник, 25 октября 2021 г.
АБРАМ КАЛІШ З КРЭВА, ЯКІ СТАЎ ДАБЛТОКЕРАМ
Забаўна назіраць за дзяцьмі, якія, уявіўшы сябе іншаземцамі або іншапланецянамі, з сур’ёзным выглядам пачынаюць размаўляць на нейкай выдуманай імі тарабаршчыне. Забаўна і міла. Калі ж тое робяць дарослыя, то гэта выклікае супярэчлівыя эмоцыі. У паўсядзённым жыцці такія паводзіны могуць устрывожыць, а вось са сцэны або экрана падобная балбатня, прыпраўленая сур’ёзнай мінай, найхутчэй, будзе ўспрымацца гледачамі за акцёрскае штукарства і суправаджацца смехам.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)


