Здавалася б, што тут складанага - несці са сцэны бязглуздзіцу і выклікаць гэтым смех у публікі. Але для таго, каб гэты смех быў шчырым, каб ад тваёй быццам бы бессэнсоўнай прамовы адчувалі сябе няёмка тыя, каго высмейваеш, неабходна валодаць майстэрствам і талентам.
З 30-ых гадоў ХХ стагоддзя сярод комікаў-майстроў размоўнага жанру ў заходніх краінах набыў папулярнасць стыль дабл-ток (double-tolk, я б пераклаў як “дваякая прамова”), якому якраз былі характэрны вышэй апісаныя асаблівасці. Найчасцей даблтокеры выступалі з бессэнсоўнымі прамовамі, пададзенымі з разумным выглядам, дзе поруч з агульназразумелымі словамі зрэдку ўжываліся прыдуманыя. Здаралася, што наадварот, у поўную тарабаршчыну ўпляталі толькі тое-сёе з агульнаўжывальнай лексікі. Добры прыклад падобнага падыходу можна назіраць у першым гукавым фільме славутага Чарлі Чапліна “Вялікі дыктатар” (1940 г.). Там галоўны герой Адэноід Хінкель (пародыя на Гітлера) карыстаецца мовай, якая недасведчанаму гледачу можа падацца нямецкай. Насамрэч жа – гэта псеўданямецкая, звычайная тарабаршчына, у якой толькі час ад часу з’яўляюцца зразумелыя кожнаму словы, кшталту “штраф” і “шніцаль”. Спачатку сапраўды гэта смешна, але далей, калі ўсё больш і больш сочыш за прамоўцам і яго бесперапыннай бязглуздай гаворкай, пачынае агортваць агіда да персанажа і нават трывога за яго магчымыя ўчынкі.
Так, адным з першых і найбольш слынных даблтокераў быў ураджэнец мястэчка Крэва Абрам Каліш, больш вядомы пад творчым псеўданімам Эл Келі. Нарадзіўся ён 18 снежня 1896 года. На жаль, пра яго дзіцячыя гады амаль нічога не вядома. У Калішаў існавала сямейная легенда, згодна з якой Абрам з’явіўся на гэты свет без прыкметаў жыцця. Яму рабілі штучнае дыханне, аблівалі вадой – але ўсё дарэмна. І тады жанчына, якая прымала роды, вырашыла вярнуць хлопчыка да жыцця не зусім традыцыйным спосабам: яна сабрала кучу рыззя, падпаліла яго, затым пагасіла полымя. Ад створанага такім чынам дыму хлопчык закашляў і пачаў варушыцца. Пагроза смерці адступіла.
Восенню 1904 года сям’я Калішаў пакінула Крэва і перабралася ў Амерыку. Пасяліліся яны ў Нью-Ёрку, у раёне Манхэтэн. Бацька ўладкаваўся на працу на швейнай фабрыцы. Там жа, яшчэ юнаком, працаваў нейкі час і Абрам.
У доме Калішаў на Манхэтэне было заўжды шматлюдна. Часта па вечарах тут ладзіліся сямейныя канцэрты, на якія збіраліся сваякі і знаёмыя. Бацька сямейства выступаў з жартоўнымі нумарамі, Абрам граў на губным гармоніку, а маці з іншымі дзецьмі спявала песні. У кампаніі равеснікаў Абрама звалі Элам Келі. Пазней гэтая мянушка стала яго сцэнічным псеўданімам.
Збіраючы матэрыялы пра Абрама Каліша, натрапіў на інфармацыю пра яшчэ аднаго славутага амерыканскага дзеяча мастацтваў, які з’яўляецца цёзкам па прозвішчы нашага героя, яго сучаснікам і амаль што земляком (той паходзіў з недалёкага ад Крэва Валожына). Гаворка ідзе пра скульптара Макса Каліша (1891-1945) (Спасылка). У сувязі з гэтымі супадзеннямі, у мяне закралася падазрэнне, што абодва яны з’яўляліся сваякамі. На жаль, іншых, больш грунтоўных, пацвярджэнняў маёй гіпотэзы пакуль што не знайшлося.
Але вернемся да нашага героя. У 1930-ыя гады Эл Кэлі з’яўляецца акцёрам вадэвіляў. Праз нейкі час ён пачаў выступаць самастойна, выконваючы камічныя маналогі. Выступленні ў стылі дабл-ток сталі яго каньком. Тут Келі быў непараўнальным.
Пазней, калі з’явілася тэлебачанне, акцёра пачалі ахвотна запрашаць для ўдзелу ў тэлевізійных перадачах, дзе ён ніколі не здраджваў абранаму раней амплуа коміка, “які нясе тарабаршчыну”. На тэлебачанні Келі зняўся ў славутых шоу Мілтана Берлі, Эда Салівана, Стыва Алена, Эрні Ковача, Джэкі Глісана, Эддзі Фішэра, Дзіны Шор Чэві, у многіх іншых забаўляльных і гульнявых праграмах.
Трапіў Эл Келі і ў кіно. Праўда, у яго былі далёка не галоўныя ролі. Да прыкладу, ён зняўся як акцёр другога плана ў фільме “Спеў у цемры” (1956), у серыялах “Мак і Майер на пракат” (1963) і “Суды над О’Браенам” (1965).
Эл Келі з’яўляўся сябрам элітнага нью-ёркскага клуба “The Frairs Club”, які аб’ядноўваў вядомых зорак шоу-бізнесу
Эл Келі памёр ва ўзросце 69 гадоў ад сардэчнага прыступу. Здарылася гэта 7 верасня 1966 года. На развітальную цырымонію, якая праходзіла на наступны дзень у Мемарыяльнай капліцы Рыверсайд у Нью-Ёрку, сабралася мноства яго сяброў і паклоннікаў.
Каб не завяршаць на трагічнай ноце сваё кароткае паведамленне аб жыцці нашага земляка, які ўсё жыццё імкнуўся весяліць публіку, падзялюся адной забаўнай (а можа і не зусім) акцёрскай байкай пра гэтага майстра дваякіх прамоў.
У Келі была даўняя праблема з сэрцам, і ён заўжды трымаў пры сабе бутэлечку таблетак нітрагліцэрыну на выпадак прыступу. Аднойчы ён быў са сваім сябрам Мілтанам Берлем (таксама комікам) і раптам, адчуўшы слабасць, страціў прытомнасць. Берль, які ведаў пра яго стан, не разгубіўся, дапамог сябру апрытомнець і адразу ж запытаў: “Эл, дзе твае таблеткі нітрагліцэрыну?”. У Келі, язык якога яшчэ заплятаўся пасля прыступу, адказ атрымаўся нечленараздзельным. Берль, прызвычаены да жартаў сябра ў стылі дабл-ток, рэзка адрэагаваў на гэта: “Дзеля Хрыста, Эл, не цяпер!”.

| Чарлі Чаплін вуснамі свайго героя з фільма “Вялікі дыктатар” прамаўляе ў стылі дабл-ток |
Можа, ці звяртаўся б я калі-небудзь да тэмы дабл-току і ці ведаў бы нават, што такое паняцце існуе, каб не асоба аднаго нашага земляка. Імя яго ў тутэйшых краях мала каму вядома, затое ў Амерыцы ў пэўны перыяд (1940-1960-ыя гады) ён быў даволі папулярным. Пра яго там выйшла кніга, яму прысвечаны артыкул у англамоўнай Вікіпедыі (Спасылка), а карталюшкі з ягоным аўтографам нават у нашы дні прапануюць на інтэрнэт-аўкцыёнах за даволі вялікія грошы. Гэты артыст быў у пашане ў прэзідэнтаў ЗША Гары Трумэна, Дуайта Эйзенхаўэра, Джона Кенэдзі. Перад агітацыйнымі перадвыбарчымі выступленнямі апошняга ён забаўляў і “разаграваў” публіку.
| Эл Келі, даблтокер |
Так, адным з першых і найбольш слынных даблтокераў быў ураджэнец мястэчка Крэва Абрам Каліш, больш вядомы пад творчым псеўданімам Эл Келі. Нарадзіўся ён 18 снежня 1896 года. На жаль, пра яго дзіцячыя гады амаль нічога не вядома. У Калішаў існавала сямейная легенда, згодна з якой Абрам з’явіўся на гэты свет без прыкметаў жыцця. Яму рабілі штучнае дыханне, аблівалі вадой – але ўсё дарэмна. І тады жанчына, якая прымала роды, вырашыла вярнуць хлопчыка да жыцця не зусім традыцыйным спосабам: яна сабрала кучу рыззя, падпаліла яго, затым пагасіла полымя. Ад створанага такім чынам дыму хлопчык закашляў і пачаў варушыцца. Пагроза смерці адступіла.
Восенню 1904 года сям’я Калішаў пакінула Крэва і перабралася ў Амерыку. Пасяліліся яны ў Нью-Ёрку, у раёне Манхэтэн. Бацька ўладкаваўся на працу на швейнай фабрыцы. Там жа, яшчэ юнаком, працаваў нейкі час і Абрам.
У доме Калішаў на Манхэтэне было заўжды шматлюдна. Часта па вечарах тут ладзіліся сямейныя канцэрты, на якія збіраліся сваякі і знаёмыя. Бацька сямейства выступаў з жартоўнымі нумарамі, Абрам граў на губным гармоніку, а маці з іншымі дзецьмі спявала песні. У кампаніі равеснікаў Абрама звалі Элам Келі. Пазней гэтая мянушка стала яго сцэнічным псеўданімам.
| Вокладка кнігі “Дваякае жыццё Эла Келі” (1966 г.) |
Збіраючы матэрыялы пра Абрама Каліша, натрапіў на інфармацыю пра яшчэ аднаго славутага амерыканскага дзеяча мастацтваў, які з’яўляецца цёзкам па прозвішчы нашага героя, яго сучаснікам і амаль што земляком (той паходзіў з недалёкага ад Крэва Валожына). Гаворка ідзе пра скульптара Макса Каліша (1891-1945) (Спасылка). У сувязі з гэтымі супадзеннямі, у мяне закралася падазрэнне, што абодва яны з’яўляліся сваякамі. На жаль, іншых, больш грунтоўных, пацвярджэнняў маёй гіпотэзы пакуль што не знайшлося.
| Скульптар Макс Каліш і адна з найбольш вядомых яго прац – помнік А. Лінкальну ў Кліўлендзе |
Але вернемся да нашага героя. У 1930-ыя гады Эл Кэлі з’яўляецца акцёрам вадэвіляў. Праз нейкі час ён пачаў выступаць самастойна, выконваючы камічныя маналогі. Выступленні ў стылі дабл-ток сталі яго каньком. Тут Келі быў непараўнальным.
Пазней, калі з’явілася тэлебачанне, акцёра пачалі ахвотна запрашаць для ўдзелу ў тэлевізійных перадачах, дзе ён ніколі не здраджваў абранаму раней амплуа коміка, “які нясе тарабаршчыну”. На тэлебачанні Келі зняўся ў славутых шоу Мілтана Берлі, Эда Салівана, Стыва Алена, Эрні Ковача, Джэкі Глісана, Эддзі Фішэра, Дзіны Шор Чэві, у многіх іншых забаўляльных і гульнявых праграмах.
| Пабачыць, як выглядаў акцёр з крэўскімі каранямі “ў справе” – у адной з тэлеперадач Эрні Ковача – можна і ў нашы дні. Запіс гэтага выступлення знаходзіцца тут: Спасылка. |
Трапіў Эл Келі і ў кіно. Праўда, у яго былі далёка не галоўныя ролі. Да прыкладу, ён зняўся як акцёр другога плана ў фільме “Спеў у цемры” (1956), у серыялах “Мак і Майер на пракат” (1963) і “Суды над О’Браенам” (1965).
Эл Келі з’яўляўся сябрам элітнага нью-ёркскага клуба “The Frairs Club”, які аб’ядноўваў вядомых зорак шоу-бізнесу
У 1966 годзе выйшла біяграфічная кніга Аляксандра Роўза “Дваякае жыццё Эла Келі” (“Al Kelly’s double life”). Яна з’явілася яшчэ пры жыцці артыста, і некаторыя лічаць, што яе аўтар – не хто іншы, як сам Эл Келі, які схаваўся пад яшчэ адным сваім псеўданімам. Аднак многія не згаджаюцца з гэтым, прыводзячы прыклады іншых прац рэальнага Аляксандра Роўза.
Эл Келі памёр ва ўзросце 69 гадоў ад сардэчнага прыступу. Здарылася гэта 7 верасня 1966 года. На развітальную цырымонію, якая праходзіла на наступны дзень у Мемарыяльнай капліцы Рыверсайд у Нью-Ёрку, сабралася мноства яго сяброў і паклоннікаў.
| Эл Келі ў апошнія гады свайго жыцця |
Каб не завяршаць на трагічнай ноце сваё кароткае паведамленне аб жыцці нашага земляка, які ўсё жыццё імкнуўся весяліць публіку, падзялюся адной забаўнай (а можа і не зусім) акцёрскай байкай пра гэтага майстра дваякіх прамоў.
У Келі была даўняя праблема з сэрцам, і ён заўжды трымаў пры сабе бутэлечку таблетак нітрагліцэрыну на выпадак прыступу. Аднойчы ён быў са сваім сябрам Мілтанам Берлем (таксама комікам) і раптам, адчуўшы слабасць, страціў прытомнасць. Берль, які ведаў пра яго стан, не разгубіўся, дапамог сябру апрытомнець і адразу ж запытаў: “Эл, дзе твае таблеткі нітрагліцэрыну?”. У Келі, язык якога яшчэ заплятаўся пасля прыступу, адказ атрымаўся нечленараздзельным. Берль, прызвычаены да жартаў сябра ў стылі дабл-ток, рэзка адрэагаваў на гэта: “Дзеля Хрыста, Эл, не цяпер!”.
Комментариев нет:
Отправить комментарий