![]() |
| Крэўскі замак і Юр'ева гара. Малюнак Рыгора Мяжуева. 2002 г. |
Сярод маляўнічых крэўскіх пагоркаў сваёй веліччу і прыгажосцю вылучаецца Юр’ева гара (апошнім часам многія пачалі вымаўляць і пісаць “Юрава”). Знаходзіцца яна недалёка ад замка і па колькасці складзеных пра яе легендаў можа паспаборнічаць са сваім таямнічым суседам.
