понедельник, 31 июля 2023 г.

НЕ ТОЛЬКІ ЧАТЫРЫ СЦЯНЫ І ДЗВЕ ВЕЖЫ. ЧЫМ БЫЎ ЗАПОЎНЕНЫ ЎНУТРАНЫ ДВОР КРЭЎСКАГА ЗАМКА

Нямецкія абарончыя збудаванні ўнутры двара Крэўскага замка. Усходняя сцяна.
Фота часоў Першай сусветнай вайны

Гучная заява даследчыкаў пра знаходку ў межах двара Крэўскага замка падмуркаў мажлівай трэцяй замкавай вежы ашаламіла многіх. Пакуль ідуць зборы доказаў на карысць гэтага, паспрабуем разабрацца, а чым сапраўды некалі мог быць застаўлены замкавы двор.

пятница, 21 июля 2023 г.

КАМЕННЫ ПРЫВІД. ВЯЛІКІЯ САКРЭТЫ МАЛОЙ ВЕЖЫ КРЭЎСКАГА ЗАМКА

Літоўскія турысты ля развалін малой вежы Крэўскага замка. Ліпень 1939 года

Пэўнае ўяўленне пра знешні выгляд галоўнай вежы Крэўскага замка мы маем. Захавалася нямала фатаграфій і малюнкаў з ёй, маюцца тэкставыя апісанні. А вось пра другую, што размяшчалася ў супрацьлеглым куце замкавых сцен, нам амаль нічога не вядома. У старых тэкстах яна калі і згадваецца, то зусім павярхоўна.