суббота, 29 мая 2021 г.

Барунская цытадэль-2. Беларуская настаўніцкая семінарыя

Будынак былога манастыра і школы базыліянаў у Барунах, у якім у пачатку 1920-ых гадоў размяшчалася Беларуская настаўніцкая семінарыя. Фота Сяргея Лушчыка

На час дзейнасці айца Міхала Пятроўскага (Спасылка) ў Барунах прыпадае і адкрыццё там беларускай настаўніцкай семінарыі. Яе шлях у гісторыі быў надзвычай кароткім, але вельмі значным і яркім.

Барунская цытадэль-1. Ксёндз-патрыёт Міхал Пятроўскі

 Баруны. Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Міжваенне

Гэтую мясцовасць у самым пачатку 20-ых гадоў ХХ ст. польская газета “Rzeczpospolita” злосна назвала “Барунскай Беларускай рэспублікай”, а “Glos Wileński” - “бальшавіцка-беларускай цытадэллю”. І калі першая частка прыметніка ў апошнім параўнанні – яўны цэтлік прапольскай прапаганды, то другая поўнасцю адпавядала рэчаіснасці.

воскресенье, 23 мая 2021 г.

Пад бел-чырвона-белым сцягам

 
Сяляне ўцякаюць з ППС, Вызвалення, Сялянскага Саюза і ўступаюць у БСРГ. Малюнак Язэпа Горыда з грамадоўскага сатырычнага часопіса “Маланка” (№ 14, 1926г.)

У міжваенны перыяд на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня выкарыстоўваліся рознымі адукацыйнымі ўстановамі і культурніцкімі арганізацыямі. Сярод іх былі Віленская і іншыя беларускія гімназіі, Барунская беларуская настаўніцкая семінарыя, Беларускі студэнцкі саюз пры Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя, Таварыства беларускай школы (на тэрыторыі сучаснага Смаргонскага раёна гурткі гэтай арганізацыі існавалі ў вёсках Мінкі, Ракаўцы, Гейляшы, Лоша, Шутавічы, Карналінка, Янегі, Мель, Белявічы (сумесна з жыхарамі Мацюлян і Пагарэльшчыны)). Гэтымі ж сімваламі карысталіся таксама і некаторыя палітычныя партыі, у прыватнасці - Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Прычым, апошняя прытрымлівалася рэвалюцыйна-дэмакратычных прынцыпаў, была цесна звязана з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі і лічылася ў Польшчы прасавецкай.

воскресенье, 16 мая 2021 г.

Плебісцыт пад дулам кулямёта

Айцец В. Гадлеўскі падчас імшы ў Жодзішскім касцёле. 1924 г.

Відаць, не будзе перабольшваннем тое, што па частаце ўжывання ў міжваеннай заходнебеларускай прэсе тапонім “Жодзішкі” знаходзіцца ў ліку лідараў. Доўгі час гэтае мястэчка, якое адміністрацыйна адносілася спачатку да Свянцянскага, а з 1926 г. – да Вілейскага павета, было адным з асноўных асяродкаў беларускага нацыянальнага руху і рэлігійнага жыцця, гэтакім “беларускім Рымам”, як з гонарам называе яго адзін з карэспандэнтаў “Беларускай крыніцы”.

суббота, 1 мая 2021 г.

З жыцця вандроўнай тэатральнай трупы з вёскі Шутавічы

 

Група ўдзельнікаў тэатральнага гуртка з в. Шутавічы. Другі злева ў верхнім радзе (сядзіць) - кіраўнік Войцех Шутовіч

Вясковыя акцёры і тэатралы? А чаму б і не! Як кажуць, – не хлебам адным жыве чалавек. Нават у даволі цяжкія і напружаныя міжваенныя гады ХХ стагоддзя жыхары вёсак і мястэчкаў нашага краю знаходзілі час, каб дакрануцца да мастацтва, у тым ліку і да тэатральнага.