![]() |
| Група ўдзельнікаў тэатральнага гуртка з в. Шутавічы. Другі злева ў верхнім радзе (сядзіць) - кіраўнік Войцех Шутовіч |
Вясковыя акцёры і тэатралы? А чаму б і не! Як кажуць, – не хлебам адным жыве чалавек. Нават у даволі цяжкія і напружаныя міжваенныя гады ХХ стагоддзя жыхары вёсак і мястэчкаў нашага краю знаходзілі час, каб дакрануцца да мастацтва, у тым ліку і да тэатральнага.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, што чыніліся польскімі ўладамі і іх падпяваламі, гэтак званымі “саламянымі палякамі” – беларусамі, якія выракліся роднай мовы і сваёй нацыянальнай прыналежнасці на карысць “польшчызны”, ствараліся і дзейнічалі шматлікія беларускамоўныя тэатральныя гурткі. Ва ўмовах татальнай паланізацыі яны як маглі імкнуліся захаваць у сэрцах землякоў любоў да роднай мовы і іншыя патрыятычныя пачуцці. З тагачасных газет даведваемся, што ў нашых мясцінах такія творчыя калектывы існавалі ў вёсках Копцевічы, Арляняты, Жодзішкі, Белявічы, Баруны, Румянцава з-пад Беніцы.
Найбольш вядомым – сапраўдным беларускім вандроўным тэатрам – быў гурток з вёскі Шутавічы, што пад Смаргонню. Штогод самадзейныя артысты развучвалі і інсцэніравалі каля дзесяці спектакляў. І паказвалі іх не толькі аднавяскоўцам. Са сваімі прадстаўленнямі яны абышлі-аб’ехалі абшары Ашмянскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Віленска-Троцкага паветаў. Калектыў быў даволі вялікі, што дазваляла гурткоўцам брацца за выкананне нават такіх насычаных персанажамі і статыстамі п’ес, як “Не розумам сцяміў, а сэрцам” Вікенція Аўдзея. Дарэчы, прозвішчы некаторых шутавіцкіх акцёраў можна знайсці на старонках тых жа міжваенных заходнебеларускіх газет: Аляксандра і Ганна Шчасныя, Юля, Зося, Марыя і Віктар Янчуковічы, Ганна і Вінцук Шутовічы, Антось Жабінскі, Міхась Федаровіч, Юлюк Купіцкі, Міхась Асілоўскі, С. і П. Сасноўскія. Нязменным і нястомным кіраўніком калектыву быў Войцех Шутовіч.
А першая абвестка аб выступленні шутавіцкага тэатральнага калектыву з’явілася ці не ў лютым 1927 г. Тады на суд гледачоў-аднавяскоўцаў была прапанавана трагікамедыя Янкі Быліны “Выбары старшыні”. Дапаўнялі вечарыну пазнавальны рэферат, дэкламацыя вершаў і танцы.

Гастрольны графік самадзейных артыстаў часам быў даволі шчыльным. Да прыкладу, у маі 1929 г. яны паспелі пабываць у вёсках Вялікая Мыса, Свірыдавічы, Мажалі, дзе давалі па аднаму, а то і па два спектаклі. 22 мая імі былі прадстаўлены п’есы “Паўлінка” Янкі Купалы і “Заручыны Паўлінкі” Францішка Аляхновіча жыхарам мястэчка Крэва. Канечне ж, не пакінулі артысты без вечарыны і сваіх аднавяскоўцаў.
У газеце “Беларуская крыніца” за 15 лютага 1929 г. жыхар в. Суцькава дзеліцца ўражаннямі ад выступлення гасцей з Шутавічаў, якія былі запрошаны мясцовым праваслаўным святаром А. Сліжом. Жыхары Суцькава і навакольных вёсак прагледзелі спектаклі “Мікітаў лапаць” і “Боты”. І сам аўтар допісу, і яго аднавяскоўцы, уключаючы святара і настаўніка тутэйшай школы, былі ў вялікім захапленні ад убачанага і пачутага. Яшчэ больш узрушыла тое, што грошы, сабраныя за прагляд спектакляў, артысты перадалі на рамонт мясцовай царквы, разбуранай у час І сусветнай вайны.
На што ішлі зборы ад іншых выступленняў – пра тое даведваемся з адной газетнай справаздачы аб дзейнасці шутавіцкай суполкі Беларускага інстытуту гісторыі і культуры, да якой належаў тэатральны гурток. У першую чаргу, сродкі траціліся на культурна-асветніцкія мэты: набываліся кнігі для бібліятэкі, быў куплены радыёпрыёмнік. Некаторая частка прыбытку ішла на правядзенне лекцый спецыялістаў у гаспадарчай галіне, на набыццё гаспадарчых машын. Вядома ж, патрабаваліся сродкі і на падрыхтоўку тэатральнага рэквізіту, на грымёра і музыкаў. Тое-сёе трацілася на правядзенне ранішнікаў для дзетак і разнастайных народных гулянняў, кшталту Купалля, апісанне якога знаходзім у газеце “Беларуская крыніца” за 17 жніўня 1929 г. І канечне ж – дабрачыннасць. Да прыкладу, калі артысты даведаліся, што ў Свірыдавічах у аднаго гаспадара згарэла хата, то ўвесь збор ад прадстаўлення вырашылі перадаць пагарэльцам.
Нягледзячы на ўвесь той пазітыў, які сваёй шчырай дзейнасцю неслі ў масы шутавіцкія актывісты, ад самага пачатку на іх шляху ўзнікалі рознага кшталту складанасці. Калі перашкоды беларускім дзеячам чынілі палякі – гэта зразумела: такая была тады дзяржаўная палітыка па апалячванню жыхароў усходніх ускраін. Але калі палкі ў колы ставілі свае ж, хто пад уздзеяннем прапаганды вырашыў перарадзіцца ў палякаў, - гэта было крыўдна і балюча. Здараецца, што ўчынкі менавіта такіх перараджэнцаў нясуць большую небяспеку, чым учынкі сапраўдных чужынцаў.
27 жніўня 1927 г., калі гурткоўцы ладзілі ў сваёй вёсцы чарговы спектакль-вечарыну, пяцёра такіх вось “саламяных палякаў”, якія пры папярэдніх уладах пра сваю польскасць нават і не здагадваліся, папярэдне падпіўшы, пачалі рознымі агіднымі спосабамі зрываць прадстаўленне. Сабраўшыся ля дома, у якім праходзіла вечарына, а то і пранікаючы ў яго, яны гучна лаялі і арганізатараў спектакля, і гасцей. Мала таго, яны пачалі па-бандыцку закідваць гасцей камянямі, а некаторых пабілі кулакамі. Паліцыя, якая па сваім абавязку павінна была прысутнічаць на мерапрыемстве, ледзьве ўціхамірыла нягоднікаў. Пазней некаторыя з пакрыўджаных падалі ў суд на бандытаў. Нечакана, але смаргонскі суд апынуўся на баку справядлівасці, і пяцёрцы “герояў” былі прызначаны даволі вялікія штрафы – ад 20 да 50 злотых, а ў выпадку нявыплаты – ад 2 да 7 дзён арышту. У далейшым “саламяныя палякі” не буянілі, аднак адзін з іх – “найгоршы прайдзісвет” і “подлы авантурнік” Адольфка Шутовіч – быў заўважаны за ажыццяўленнем іншых дробных паскудстваў: ён здзіраў афішы гуртка і перадаваў іх у паліцыю.
А вось прыклады ціску на шутавіцкіх беларускіх патрыётаў з боку ўладаў.
4 чэрвеня 1927 г., на другі дзень праваслаўнай Сёмухі, гурткоўцы пастанавілі паказаць для аднавяскоўцаў спектакль па п’есе Францішка Аляхновіча “Птушка шчасця”. Як тое і належала, яшчэ ў маі яны звярнуліся да павятовага старосты за дазволам зрабіць гэта. Звычайна, праблем не ўзнікала: працэдура лічылася фармальнай, дазвол прыходзіў у гмінны паліцэйскі пастарунак у Смаргоні, і яго можна было забраць за некалькі дзён да прадстаўлення. 2 чэрвеня гурткоўцы выслалі да пастарунка свайго чалавека па той дазвол, але там сказалі, што ён яшчэ не прыйшоў. Тое ж паўтарылася і на наступны дзень. У дзень запланаванага прадстаўлення дзяжурны па пастарунку сказаў, што паперка з дазволам прыйшла, паліцэйскі павёз яе на ровары ў Шутавічы. Праўда, атрымаць той дазвол удалося не адразу. Усяляк ухіляючыся ад перадачы гурткоўцам дакумента, ён быў уручаны ім толькі праз дзве з паловай гадзіны пасля запланаванага на пачатак спектакля часу, калі гледачы і артысты ўжо змарыліся чакаць. З ухмылкай агледзеўшы падрыхтаваную сцэну і загрыміраваных артыстаў, паліцэйскі не спяшаючыся выняў патрэбную паперку з сумкі. Як выявілася, павятовы староста гэтым разам адмовіў шутавіцкім артыстам у правядзенні прадстаўлення. Тлумачыў ён гэта тым, што ў заяўцы быццам бы не быў прадстаўлены склад тэатральнай трупы. Здзеклівыя паводзіны паліцэйскага былі непрыемным дапаўненнем да гэтай нечаканай навіны.

Іншым разам улады вырашылі ўчыніць ціск на гурток шляхам праверкі справаводства. Калі аказалася, што ўсе паперы ва ўстанове ў парадку, рэвізоры ў справаздачы па выніках праверкі ўсё ж напісалі некалькі надуманых заўваг. Аднак гурткоўцы выказалі пратэст, і тыя вымушаны былі адступіць і напісаць так, як усё было насамрэч.
А першая абвестка аб выступленні шутавіцкага тэатральнага калектыву з’явілася ці не ў лютым 1927 г. Тады на суд гледачоў-аднавяскоўцаў была прапанавана трагікамедыя Янкі Быліны “Выбары старшыні”. Дапаўнялі вечарыну пазнавальны рэферат, дэкламацыя вершаў і танцы.

Абвестка аб выступленні шутавіцкага тэатральнага гуртка ў газеце "Беларуская крыніца"
А далей – пайшло-паехала… Гастрольны графік самадзейных артыстаў часам быў даволі шчыльным. Да прыкладу, у маі 1929 г. яны паспелі пабываць у вёсках Вялікая Мыса, Свірыдавічы, Мажалі, дзе давалі па аднаму, а то і па два спектаклі. 22 мая імі былі прадстаўлены п’есы “Паўлінка” Янкі Купалы і “Заручыны Паўлінкі” Францішка Аляхновіча жыхарам мястэчка Крэва. Канечне ж, не пакінулі артысты без вечарыны і сваіх аднавяскоўцаў.
У газеце “Беларуская крыніца” за 15 лютага 1929 г. жыхар в. Суцькава дзеліцца ўражаннямі ад выступлення гасцей з Шутавічаў, якія былі запрошаны мясцовым праваслаўным святаром А. Сліжом. Жыхары Суцькава і навакольных вёсак прагледзелі спектаклі “Мікітаў лапаць” і “Боты”. І сам аўтар допісу, і яго аднавяскоўцы, уключаючы святара і настаўніка тутэйшай школы, былі ў вялікім захапленні ад убачанага і пачутага. Яшчэ больш узрушыла тое, што грошы, сабраныя за прагляд спектакляў, артысты перадалі на рамонт мясцовай царквы, разбуранай у час І сусветнай вайны.
На што ішлі зборы ад іншых выступленняў – пра тое даведваемся з адной газетнай справаздачы аб дзейнасці шутавіцкай суполкі Беларускага інстытуту гісторыі і культуры, да якой належаў тэатральны гурток. У першую чаргу, сродкі траціліся на культурна-асветніцкія мэты: набываліся кнігі для бібліятэкі, быў куплены радыёпрыёмнік. Некаторая частка прыбытку ішла на правядзенне лекцый спецыялістаў у гаспадарчай галіне, на набыццё гаспадарчых машын. Вядома ж, патрабаваліся сродкі і на падрыхтоўку тэатральнага рэквізіту, на грымёра і музыкаў. Тое-сёе трацілася на правядзенне ранішнікаў для дзетак і разнастайных народных гулянняў, кшталту Купалля, апісанне якога знаходзім у газеце “Беларуская крыніца” за 17 жніўня 1929 г. І канечне ж – дабрачыннасць. Да прыкладу, калі артысты даведаліся, што ў Свірыдавічах у аднаго гаспадара згарэла хата, то ўвесь збор ад прадстаўлення вырашылі перадаць пагарэльцам.
Нягледзячы на ўвесь той пазітыў, які сваёй шчырай дзейнасцю неслі ў масы шутавіцкія актывісты, ад самага пачатку на іх шляху ўзнікалі рознага кшталту складанасці. Калі перашкоды беларускім дзеячам чынілі палякі – гэта зразумела: такая была тады дзяржаўная палітыка па апалячванню жыхароў усходніх ускраін. Але калі палкі ў колы ставілі свае ж, хто пад уздзеяннем прапаганды вырашыў перарадзіцца ў палякаў, - гэта было крыўдна і балюча. Здараецца, што ўчынкі менавіта такіх перараджэнцаў нясуць большую небяспеку, чым учынкі сапраўдных чужынцаў.
27 жніўня 1927 г., калі гурткоўцы ладзілі ў сваёй вёсцы чарговы спектакль-вечарыну, пяцёра такіх вось “саламяных палякаў”, якія пры папярэдніх уладах пра сваю польскасць нават і не здагадваліся, папярэдне падпіўшы, пачалі рознымі агіднымі спосабамі зрываць прадстаўленне. Сабраўшыся ля дома, у якім праходзіла вечарына, а то і пранікаючы ў яго, яны гучна лаялі і арганізатараў спектакля, і гасцей. Мала таго, яны пачалі па-бандыцку закідваць гасцей камянямі, а некаторых пабілі кулакамі. Паліцыя, якая па сваім абавязку павінна была прысутнічаць на мерапрыемстве, ледзьве ўціхамірыла нягоднікаў. Пазней некаторыя з пакрыўджаных падалі ў суд на бандытаў. Нечакана, але смаргонскі суд апынуўся на баку справядлівасці, і пяцёрцы “герояў” былі прызначаны даволі вялікія штрафы – ад 20 да 50 злотых, а ў выпадку нявыплаты – ад 2 да 7 дзён арышту. У далейшым “саламяныя палякі” не буянілі, аднак адзін з іх – “найгоршы прайдзісвет” і “подлы авантурнік” Адольфка Шутовіч – быў заўважаны за ажыццяўленнем іншых дробных паскудстваў: ён здзіраў афішы гуртка і перадаваў іх у паліцыю.
А вось прыклады ціску на шутавіцкіх беларускіх патрыётаў з боку ўладаў.
4 чэрвеня 1927 г., на другі дзень праваслаўнай Сёмухі, гурткоўцы пастанавілі паказаць для аднавяскоўцаў спектакль па п’есе Францішка Аляхновіча “Птушка шчасця”. Як тое і належала, яшчэ ў маі яны звярнуліся да павятовага старосты за дазволам зрабіць гэта. Звычайна, праблем не ўзнікала: працэдура лічылася фармальнай, дазвол прыходзіў у гмінны паліцэйскі пастарунак у Смаргоні, і яго можна было забраць за некалькі дзён да прадстаўлення. 2 чэрвеня гурткоўцы выслалі да пастарунка свайго чалавека па той дазвол, але там сказалі, што ён яшчэ не прыйшоў. Тое ж паўтарылася і на наступны дзень. У дзень запланаванага прадстаўлення дзяжурны па пастарунку сказаў, што паперка з дазволам прыйшла, паліцэйскі павёз яе на ровары ў Шутавічы. Праўда, атрымаць той дазвол удалося не адразу. Усяляк ухіляючыся ад перадачы гурткоўцам дакумента, ён быў уручаны ім толькі праз дзве з паловай гадзіны пасля запланаванага на пачатак спектакля часу, калі гледачы і артысты ўжо змарыліся чакаць. З ухмылкай агледзеўшы падрыхтаваную сцэну і загрыміраваных артыстаў, паліцэйскі не спяшаючыся выняў патрэбную паперку з сумкі. Як выявілася, павятовы староста гэтым разам адмовіў шутавіцкім артыстам у правядзенні прадстаўлення. Тлумачыў ён гэта тым, што ў заяўцы быццам бы не быў прадстаўлены склад тэатральнай трупы. Здзеклівыя паводзіны паліцэйскага былі непрыемным дапаўненнем да гэтай нечаканай навіны.

Рэзалюцыя ашмянскага павятовага старосты аб забароне прадстаўлення
Іншым разам улады вырашылі ўчыніць ціск на гурток шляхам праверкі справаводства. Калі аказалася, што ўсе паперы ва ўстанове ў парадку, рэвізоры ў справаздачы па выніках праверкі ўсё ж напісалі некалькі надуманых заўваг. Аднак гурткоўцы выказалі пратэст, і тыя вымушаны былі адступіць і напісаць так, як усё было насамрэч.
У мудрагелістай драме рэальнага жыцця чужынцы дыктавалі беларусам свае сюжэты.
P.S. Такім чынам, шутавіцкі гурток Інстытута гаспадаркі і культуры і тэатральная трупа пры ім былі к пачатку 30-ых гадоў ліквідаваны. Але доўга яшчэ давала ведаць пра сябе засеянае гэтымі шчырымі патрыётамі ў душы землякоў зерне любові да роднай зямлі і мовы. І заходнебеларускія газеты яшчэ неаднойчы знаходзілі нагоду, каб згадаць Шутавічы ў сваіх матэрыялах.
Як пісала ў №17 за 1934 г. “Беларуская крыніца”, 25 сакавіка таго году жыхары Шутавічаў і суседніх вёсак з размахам адзначылі чарговую гадавіну ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. Святкаванне доўжылася каля трох гадзін. Напачатку ўсе прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання памяць барацьбітоў, якія паклалі галовы за волю і лепшую долю беларускага народу. Затым з лекцыяй аб ідэалах беларускай дзяржаўнай незалежнасці выступіў ураджэнец гэтай вёскі, вядомы ў будучым грамадскі і культурны дзеяч, а на той час - студэнт Віленскага універсітэта Янка Шутовіч. Пасля, праспяваўшы хорам песню “Не пагаснуць зоркі ў небе”, жыхары вёскі і госці распачалі святочны канцэрт і народныя гулянні.
Газета паведамляе таксама, што “дзеля наданьня ўрачыстага характару для народнага беларускага сьвята”, за некалькі дзён да яго вяскоўцы, у складчыну сабраўшы грошы на тканіну, пашылі вялікі бел-чырвона-белы сцяг. У дзень святкавання з самай раніцы ён быў вывешаны над вуліцай. Вісеў да таго часу, пакуль нехта з праціўнікаў беларушчыны (без сумнення, гэта былі тыя самыя “саламяныя палякі”), не паведаміў аб ім у смаргонскую паліцыю. Праз нейкі час тая прыбыла і канфіскавала сцяг. Удзельнікі святкавання, нязгодныя з учынкам паліцыі, вырашылі апратэставаць яе незаконныя дзеянні. Чым закончылася справа – на жаль, пра гэта не паведамляецца. І яшчэ адзін эпізод. Ёсць скупая інфармацыя пра тое, як закончыўся жыццёвы шлях былога кіраўніка шутавіцкага тэатральнага гуртка Войцеха Шутовіча. Ужо ў час нямецкай акупацыі, знаходзячыся ў Астраўцы, ён быў забіты паліцаямі, якія прыслужвалі немцам, але паходзілі з колішніх “саламяных палякаў”. У чарговы раз перарадзіўшыся, тыя працягвалі тварыць свае чорныя справы супраць супляменнікаў, якія не здраджвалі сваім продкам, ва ўсе часы і пры любых абставінах заставаліся беларусамі.

Спасибо! Очень интересно и полезно. Когда-то давно увидел это фото группы людей и очень хотелось узнать о них побольше - ну и вот! Спасибо!
ОтветитьУдалить