| Капліца (абведзена чырвоным) на нямецкай схеме баявых пазіцый часоў І сусветнай вайны |
У 1906 годзе, праз чатыры дзесяцігоддзі пасля закрыцця царскімі ўладамі крэўскага касцёла, мясцовыя католікі дамагаюцца аднаўлення былой парафіі. Пра вяртанне вернікам будынка іх колішняга храма не магло быць і гаворкі, бо яго тады займала праваслаўная Свята-Троіцкая царква. Для вядзення набажэнстваў ім прапануюць адзін з двух складоў гэтак званага “запаснога хлебнага магазіна”.